Skip to main content
Адчыніць дзверы ў Еўропу для насельніцтва
снеж 01

Адчыніць дзверы ў Еўропу для насельніцтва

Удзельнікі круглага стала па сітуацыі ў Беларусі, што адбыўся ў еўрапейскай акадэміі ў Берліне, былі адзінадушныя ў пытанні  спрашчэння альбо адмены візавага рэжыму для беларусаў. Праблема віз для насельніцтва мусіць вырашыцца ў ЕС раней за ўсе астатнія, лічыць Райнер Лінднэр, старшыня Мінскага форуму, выканаўчы дырэктар Усходняга камітэта нямецкай эканомікі (Ost-Ausschuss der Deutschen Wirtschaft).
«Нямецкая эканоміка прапаноўвае свой варыянт: узгадніць з краінамі «Усходняга партнёрства», асабліва гэта датычыць Украіны, Малдовы і Беларусі, дакладную дату адмены віз ці палягчэння візавага рэжыму. Натуральна, што ўзгадніць трэба не толькі дату, але і канрэтную дарожную мапу», –  праінфармаваў ён пра захады, якія плануюцца Камітэтам.

Эксперт прадстаўніцтва  Еўракамісіі ў Берліне Барбара Штэффнер падтрымала яго, адзначыўшы, што адмена віз можа стаць сігналам насельніцтву і грамадзянскай супольнасці пра стаўленне еўрапейцаў да таго, што адбываецца. “Неабходна паказаць, што Еўропа дакладна размяжоўзвае рэжым і насельніцтва краіны”, –  дадала яна. Як стала вядома, на будучым тыдні прадстаўнікі нямкай эканомікі будуць абмяркоўваць з дэпутатамі Бундэстага першыя крокі ў гэтым накірунку.

Па матэрыялах артыкула: “У Берліне заклікалі да эканамічных санкцый супраць Беларусі”

naviny.by