Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» шукае актыўных маладых людзей, якім блізкія мэты кампаніі і якія гатовы працаваць дзеля спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ЕС. Набор новых удзельнікаў адкрыты да 31 кастрычніка.
Абраныя валанцёры будуць мець магчымасць далучыцца да актыўнай суполкі аднадумцаў, даведацца больш пра візавую праблему і шляхі яе вырашэння, атрымаць інфармацыю пра Малы памежны рух і звязаныя з ім магчымасці, зрабіць асабісты ўнёсак у справу скасавання візавага бар’еру паміж Беларуссю і ЕС. Новыя валанцёры набудуць неабходныя ім веды на адмысловых трэнінгах, што адбудуцца ў некалькіх гарадах Беларусі.
Для падачы заяўкі на ўдзел неабходная запоўніць электронную анкету. Адбор новых валанцёраў будзе ладзіцца на падставе іх адказаў у анкеце. Тэрмін падачы заяўкі на ўдзел — 31 кастрычніка. Выніку адбору будуць абвешчаныя да 15 лістапада.
Арганізатары кампенсуюць выдаткі звязаныя з удзелам у падзеях праекту.
Больш інфармацыі: пра валанцёрскі рух «БЕЗ ВІЗЫ!» і пра дзейнасць кампаніі «БЕЗ ВІЗЫ!».
Па дадатковых пытаннях звяртаецеся на .