Усе краіны Усходняга партнёрства акрамя Беларусі ўжо падпісалі з ЕС пагадненні аб спрошчаным візавым рэжыме. Яны дазваляюць:
- Зменшыць цану візаў да 35 еўра;
- Выдаваць болей шматразовых візаў;
- Выдаваць шматразовых адна- і шматгадовыя візы (да 5 гадоў) журналістам, студэнтам, прадстаўнікам НДА, спартоўцам і працаўнікам сферы культуры бясплатна;
- Выдаваць візы хутчэй, зменшыць патрабаванні да іх утрымальнікаў;
- Іншыя выгоды.
З іншымі пагадненнямі аб спрошчаным візавым рэжыме можна азнаёміцца на сайце Еўракамісіі.