У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

Пасольства ЗША ў Мінску ў хуткім часе пашырыць візавыя паслугі для беларускіх грамадзян у сувязі з чаканым прыбыцём у Беларусь шостага амерыканскага дыпламата.

gen3_zpsc4e7b969[1]

Пра гэта паведаміў часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Ітан Голдрыч, які завяршае сваю працу ў Мінску.

«Штат пасольства павялічыцца з пяці чалавек да шасці, што дазволіць нам мець у складзе яшчэ аднаго амерыканскага супрацоўніка, кі будзе займацца консульскімі пытаннямі. Урад Беларусі пайшоў нам у гэтым насустрач», — сказаў Голдрыч. Паводле яго слоў, новы супрацоўнік пасольства павінен прыбыццяў у Мінск ужо летам.

«Мы будзем у стане прымаць больш візавых заявак. Пасля прыезду шостага супрацоўніка стануць вядомыя дэталі таго, якія дадатковыя катэгорыі заявак гэта будуць», — дадаў Голдрыч.

Нагадаем, колькасць супрацоўнікаў пасольстваЗША ў Мінску была скарочана па патрабаванні беларускага боку з 35 чалавек да пяці ў сакавіку 2008 года з-за ўвядзення Злучанымі Штатамі санкцый у дачыненні дзяржаўнага канцэрна «Белнафтахім».

Неўзабаве пасля гэтага пасол Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў быў адкліканы з Вашынгтона для кансультацый, а Мінск па патрабаванні беларускага боку пакінула пасол Карэн Сцюарт. Санкцыі ў дачыненні да «Белнафтахіма» былі ўведзены ЗША ў сувязі з парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі.

БелаПАН