Skip to main content
ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ
чэрв 15

ПАДПІШЫ ПЕТЫЦЫЮ

Падпісаць петыцыю

Петыцыя ў падтрымку Дамовы аб малым памежным руху з Рэспублікай Польшча на сайце change.org сабрала ўжо болей за 1 400 подпісаў.

«Просім паспрыяць паскарэнню рэалізацыі Дамовы аб малым памежным руху з Рэспублікай Польшча, у тым ліку перадачы польскаму ўраду ноты аб гатоўнасці беларускага боку да ўвядзення ў дзеянне Дамовы аб МПР», — гаворыцца ў петыцыі.

Аўтар петыцыі Дзмітрый Кухлей з Мастоў збіраецца накіраваць яе ў Міністэрства замежных справаў, Адміністрацыю прэзідэнта Беларусі і ў адпаведныя абласныя структуры.

Кампанія «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» падтрымлівае Дзмітрыя і ўсіх, хто пакінуў подпіс пад зваротам. Зрабіць гэта (ананімна ці адкрыта) можна па гэтай спасылцы.

Што дае Малы памежны рух (МПР)

Малы памежны рух дазваляе жыхарам памежнай тэрыторыі наведваць адпаведную тэрыторыю суседняй краіны. Для гэтага не патрэбна віза, а толькі спецыяльнае пасведчанне.

Малы памежны рух многія эксперты называюць першым крокам на шляху да бязвізавай прасторы. У выпадку Беларусі памежны рух магчымы ў трох накірунках – Латвіі, Літвы і Польшчы.

Болей пра МПР

Ці працуюць петыцыі?

Шмат хто не верыць у моц электронных петыцый. Але вось прыклад петыцыі, якая за год прыцягнула болей за 14 тыс. подпісаў і дамаглася сваёй мэты: пачатку перамоваў паміж ЕС і Беларуссю аб спрашчэнні візавага рэжыму. Подпісы былі дасланыя ў адміністрацыю прэзідэнта, і праз месяц чыноўнікі далі станоўчы адказ.

Падпісаць петыцыю