Skip to main content
“Самаход-2016” у Брэсце: чым вабяць міжнародныя праекты, вандроўкі аўтаспынам і падарожжы з хітрыкамі
сак 08

“Самаход-2016” у Брэсце: чым вабяць міжнародныя праекты, вандроўкі аўтаспынам і падарожжы з хітрыкамі

Першым горадам, дзе адбыўся традыцыйны фестываль мабiльнасцi, які ладзіць кампанія «У Беларусь і Еўропу  БЕЗ ВІЗЫ», стаў галоўны город Брэсцкай вобласцi. Менавiта ў Брэсце 27 лютага сабралiся аматары бюджэтных падарожжаў і ўвогуле тыя, у каго няма жадання сядзець на адным месцы, а наадварот хочацца вандраваць і адкрываць для сябе новыя і новыя краіны.

«Як убачыць свет дзякуючы адукацыйным і валанцёрскім праграмам»

Першы спікер Валерыя Крывашэева прадстаўляла праект “Adukacyja.info”, таму яна падрабязна распавяла аб ім і падзялілася сваім вопытам удзелу ў кароткатэрміновых праектах, адукацыйных і валанцёрскіх праграмах.

Звычайна праект прысвечаны пэўнай тэме, напрыклад, экалогіі або гендэрнай вайне, відавочна, што на такіх праграмах падымаюцца актуальныя пытанні, якія хвалююць грамадства. Тут збіраюцца людзі з некалькіх краін і абмяркоўваюць гэтыя важныя пытанні. Напрыканцы праграмы ўдзельнікі атрымоўваюць гіганцкі вопыт вучобы і падарожжаў”, – кажа Валерыя.

Галоўны плюс, як лічыць эксперт, гэта тое, што ў моладзі ёсць магчымасць убачыць краіну з іншага боку: мясцовыя іспанцы распавядуць пра краіну зусім па-іншаму, чым гід на стандартнай экскурсіі.

Дзе шукаць такія праекты?

На Adukacyja.info можна даведацца аб такіх праектах і праграмах. Галоўнае знайсці сваю сферу. Калі вы фатаграфуеце або малюеце карціны, то можна паўдзельнічаць у праекце, прысвечаным сучаснаму мастацтву. Калі танцуеце, то можаце стварыць сваю каманду, і паехаць кудысьці ў Германію ці Бразілію. Трэба адзначыць, што матэматыкі, праграмісты, і ўвогуле ўсе тэхнічныя спецыяльнасці цэняцца за мяжой вельмі добра. Але ж не абавязкова быць айцішнікам, можна быць проста добрым чалавекам, а такіх абавязкова павінны ўзяць. А ў будучыні гэтыя праекты могуць стаць часткай вашага жыцця, як гэта адбылося з Валерыяй.

Першы вопыт

Першы праект, у якім ўдзельнічала Валерыя, быў прысвечаны экалогіі, пра яго спікер і даведалася на сайце Adukacyja.info. Дзяўчыне было дзіка цікава прыняць у ім удзел. Пашанцавала, і яна прайшла адбор на праект у Грузіі ад ERASMUS +. “Удзельнікі былі з розных краін: з Арменіі, Грузіі, Беларусі, Італіі, – растлумачыла Валерыя. – Усе вельмі розныя і ўсе вельмі класныя. Нас сустрэлі сапраўдныя грузіны, мы пілі віно з рога, нам паказалі сапраўдную Грузію, мы ездзілі ў Баржомі, і гэта быў вар’яцкі трэкінг, бо нас чакалі цяжкія ўмовы і было даволі небяспечна, але мы прайшлі ўсе выпрабаванні. Па грузінскай традыцыі нам прынеслі жывую казу і адразу там прыгатавалі яе”.

Чаму варта ездзіць па такіх праектах

Вы знаёміцеся з культурай розных краін. Гэта і песні, і танцы, і ежа. Калі прыязджаеце вучыцца, то рыхтуеце свае праекты, якія потым прэзентуеце, аднак варта не забываць, што галоўная мэта – атрыманне ведаў, а не адпачынак, таму звычайна заняткі пачынаюцца а 8 раніцы, і такая нефармальная адукацыя значна больш эфектыўная ў параўнанні з той, што прапануюць у нас у краіне.

Прыгадала Валерыя і міжнародны праект, які праходзіў у італьянскіх Альпах, дзе разглядаліся пытанні сацыяльнай культуры прадпрымальніцтва: як развіць і прасоўваць свае ідэі. Гэта была цудоўная магчымасць жыць у гарах і падарожнічаць потым пасля праекту, бо візу звычайна адкрываюць з невялікім калідорам, таму ў удзельнікаў была магчымасць застацца і павандраваць па Італіі.

Што рабіць, калі не ведаеш добра замежную мову?

Зразумела, што ў асноўным праграмы англамоўныя, але ёсць і рускамоўныя. Валерыя кажа, што не трэба перажываць, калі нават базавых ведаў няма, бо ўдзел у трэнінгах і праектах за мяжой – гэта выдатны спосаб падцягнуць мову. Праходзіць дзень-два, і ты пачынаеш нармальна размаўляць. Ды і ўвогуле весялей камунікаваць жэстамі і малюнкамі.

Якія мерапрыемствы ладзіць Adukacyja.info?

Мы з’яўляемся пляцоўкай, якая не арганізоўвае такія праекты, а паведамляе пра іх на сайце, – кажа Валерыя. – Але мы праводзім некалькі разоў на год “адуфэсты” (тры дні навучання “рэальным” рэчам). Напрыклад, мы запрашалі фізіка, які распавядаў пра новыя цікавыя адкрыцці”.

Ці трэба шмат грошай, каб прыняць удзел?

Звычайна арганізатарамі аплачваецца і дарога, і пражыванне, і харчаванне. EVS (Еўрапейская валанцёрская служба) часта дае дадаткова грошы на кішэнныя выдаткі, таму гэта добры спосаб бюджэтных падарожжаў, але трэба памятаць, што, ў першую чаргу, гэта навучанне і валанцёрская дзейнасць.

Шукайце свой праект

Стаць часткай такога праекта можа кожны. Не трэба баяцца, а важна шукаць, спрабаваць, пісаць. Пакуль у беларусаў ёсць такая магчымасць, трэба ёй карыстацца. Навучанне, якое сумяшчаецца з падарожжам, значна цікавей і карысней звычайнай экскурсіі, а дзякуючы такім праектам, мы можам убачыць нашмат больш, чым проста купім пуцёўку”, – скончыла спікер.

Пасля такога эмацыйнага выступу Валерыі ўвагу слухачоў прыцягнула валанцёр кампаніі «У Беларусь і Еўропу  БЕЗ ВІЗЫ» Вольга Шылейка, якая распавяла пра кампанію, у прэзентацыі паказала галоўныя мэты, якіх намагаюцца дасягнуць валанцёры, а таксама апошнія візавыя навіны.

Чаму ж Беларусь у аўтсайдэрах?

Па-першае, Беларусь з’яўляецца апошняй краінай, якая плаціць 60 € за консульскі збор. Па-другое, асобую ўвагу Воля надзяліла малому памежнаму руху. На жаль, пагадненне аб МПР дзейнічае толькі з Латвіяй, а з Польшчай і Літвой, на мяжы якіх жыве значна больш людзей, чым на мяжы з Латвіяй, пагадненні былі падрыхтаваны больш за 5 год таму, аднак яны так і не былі ратыфікаваны.

Таксама слухачы даведаліся аб візавых цэнтрах, убачылі спіс дакументаў для атрымання шэнгенскай візы, пачулі аб увядзенні біяметрычных віз, і пра тое, для якіх катэгорый візы бясплатныя. Але ж да спрашчэння візавага ражыму яшчэ далёка.

Якія мабільныя праграмы трэба абавязкова мець на тэлефоне

Вопытам выкарыстання крутых мабільных праграм падзялілася Вольга Сарока, якая падарожнічала аўтаспынам месяц па Еўропе.

Куды вы хочаце паехаць?

“Чіптріп” дапаможа знайсці добрыя прапановы па патрэбнаму накірунку і адсартуе варыянты адпачынку па такім крытэрыям, як кошт, дата вылету, краіна і горад, асаблівасці візавага ражыму і г. д.

З дапамогай “Gogobot” (для iOS и Android) можна знайсці ўсе самыя цікавыя славутасці ў месцы будучыга адпачынку, адзначыць іх на спецыяльнай мапе, чытаць водгукі іншых турыстаў.

Дзякуючы “TouristEye” (для iOS и Android) можна даведацца пра цікавыя накірункі побач з крупнымі мегаполісамі па рэкамендацыям мясцовага насельніцтва або варыянты вандроўкі з улікам бліжэйшых свят у месце адпачынку.

На чым будзем ехаць?

Шукаем квіткі на “BiletyPlus”. Гэта даволі зручны інтэрфейс, таму не толькі гуру падарожжаў, але і новым людзям у гэтай справе добра падыйдзе гэтая мабільная праграма.

Калі вельмі патрэбна быць анлайн

Дапаможа ў пошуку інтэрнэта “Instabridge”, дзе падарожнікі дадаюць паролі і логіны для інтэрнэт. А гэта значыць, што ты можаш падключыцца да мільёну Wi-Fi па ўсяму свету.

Дзе будзем жыць?

“Airbnb” (для iOSи Android) прапаноўвае варыянты жылля без пасрэднікаў.

“Nightswapping” – гэта праграма абмену жыллём на час водпуску.

Сусветна вядомы Couchsurfing”. Карысны тым, што на ім вы можаце знайсці сябра або кампанію на вечар у незнаёмым горадзе, а таксама таго, хто пагадзіцца пакінуць вас у сябе дома на ноч. Але памятайце, што гаспадарам будзе прыемна атрымаць ад вас падарунак, такім чынам выкажыце падзяку.

Воля падзялілася сваім вопытам выкарыстання Couchsurfing”, сказала, што часам трапляюцца дзіўныя людзі, і распавяла, як у Фларэнцыі мужчына сказаў: “Калі вы прыгатуеце мне на 6 чалавек ежу, то прыязджайце… А яшчэ ў мяне прусакі”.

Што паглядзець, дзе пагуляць і дзе паесці?

“Spotted by Locals” (для iOS) прапаноўвае ўбачыць 41 краіну Еўропы вачыма мясцовых жыхароў.

“TripAdvisor” (для iOS и Android) добрая рэч, якая зроблена для тых, хто арыентуецца на водгукі іншых наведвальнікаў пры выбары кавярні, рэстарана ці клуба ў незнаёмым горадзе.

“Around Me” (для iOS) дапаможа знайсці прыемнае месца для вячэры або аўтазапраўку непасрэдна побач з месцам, у якім у дадзены момант ты знаходзішся.

Тры карысныя і вельмі простыя праграмы

“Travel Voice Translator” (для iOS и Android) перакладзе любы сказ з вашай мовы на мясцовую.

“Знайсці прыбіральню”. Так! Вельмі карысная рэч, таму і яе Вольга Сарока раіць спампаваць на тэлефон.

Пасля насычанага інфармацыей выступу Вольгі ў зале з’явіўся наступны спікер.

На Шры-Ланку? Лягко!

Размову працягнуў Павел Грыбоўскі, які наведаў больш за 20 краін. “Для мяне пачаліся падарожжа ў гадоў 16, – распавядае Павел. – Гэта не так цяжка, як здавалася, дарэчы, маці казала, што людзі карысталіся аўтаспынам і ў СССР”.

Яму атрымалася набыць фантастычны квіток за 450$ з Кіева да Шры-Ланкі (а назад бясплатна). На жаль, у Шры-Ланцы зусім не працаваў аўтаспын, бо мясцовыя жыхары думаюць, што ў белых шмат грошай.

Парада ад Грыбоўскага

Спікер параіў прачытаць кнігу Антона Кротава «Практыка вольных падарожжаў», дзе можна знайсці і прынцыпы як спыняць машыны, дзе стаяць, каб цябе заўважылі, як пераначаваць, і нават парады дзе зарабіць грошай.

Аўтобусам далёка не даедзеш, таму ў Італі рызыкаваў ехаць у прыбіральні цягніка. Там кантралёры не такія, як у нас, таму не будуць ламіцца да цябе. Праўда, часам было горача, тады выходзіў у вагон і садзіўся”, – падзяліўся Павел.

Дзе жыць?

“Airbnb” – крутая рэч, бо стварылі яе хлопцы з Сан-Францыска некалькі гадоў таму, але зараз можна знайсці кватэру больш чым у 190 краін. Дзякуючы ёй зручна прыязджаць, напрыклад, у Маларыту. Як працуе? Сапраўдны “Форд баярд”. Пад лавачку атрыманне ключы. Грошы спачатку пералічваюцца на сервер, потым пералічваюцца гаспадару кватэры. “Памятаю, як мы ў Венецыі шукалі кватэру. Адзначу, што ў “Airbnb” вельмі добрая служба падтрымкі. Вось мы прыезалі, а кватэра зачыненая. Мы пішам у службу падтымкі, што рабіць. У рэшце рэшт, мы паехалі ў іншы горад, а грошы нам вярнулі і нават далі купон на 80 €, таму мы знялі кватэру ў цэнтры Мілана”, – кажа Павел.

Хостэл ці гатэль можна пашукаць на “Booking.com”. А калі вы знаходзіце жыллё танней, чым на сайце, дасылаеце скрын, вам зніжаюць кошт. І гэта штука працуе!

Лепей карыстацца “Hostelworld”. Вечарам лягчэй дамовіцца аб жыллі, бо днём яшчэ хостэл можа знайсці чалавека, а пасля заходу сонца наўрад ці.

Памятайце і пра “Couchsurfing”. Тут галоўнае – добрая легенда. У такіх гарадах, як Амстэрдам, Брусэль, Парыж будзе складана знайсці, дзе пераночыць. Вось я ў Латвію ехаў на вучобу. Персанальных легенды. Трэба было Пераначаваць перад 1 днём вучобы.

Намёты?

Можна ночыць у палатках. “У Беларусі б не стаў у цэнтры Мінска ставіць, – раіць Паша. – Але ў Берліне мы ставілі каля рэйхстага, у Гааге ставілі таксама. Заплечнікі пакінулі і пайшлі гуляць, там толькі стары ноўт быў. Праўда, у Празе паліцыя шокерам ганяла, палохала. Але мы з вартаўніком дамовіліся. Таксама можна ставіць намёты на будоўлі”.

Што такое падарожжа?

Паесці і паспаць. І так кожны дзень. Паесці і паспаць. Для мяне асабіста будынкі як стаялі так і стаяць, таму важней людзі, якіх ты сустракаеш падчас падарожжа.

Трохі аб няўдалым і ўдалым аўтаспыне

У Іспаніі і Партугаліі аўтастоп дрэнны. “Памятаю, як мы за дзень праехалі ўсяго 120 км. Столькі можна пешшу прайсці! А ўдалы спып – гэта 1200 км з Парыжа ў Прагу (ехалі ўтраіх), калі а 2 гадзіны ночы былі ў Празе. Праўда, чувак хацеў нас у Мюнхен дадому завезці, але ў сябра экзамен быў праз дзень, трэба было тэрмінова вяртацца ў Беларусь”, – узгадаў спікер.

Дзе лепш стопіць?

У Еўропе прасцей лавіць машыны і дамаўляцца на запраўках.

Яшчэ адна карысная прылада

“Maps.me” – афлайн-карта, добры беларускі стартап. Галоўны плюс, што працуе без інтэрнэту, добра падказвае адрасы і крамы, таму карыстацца можна ўсюды.

Наяўныя або картка?

На пытанне з залы, што лепш наяўныя грошы або банкаўская картка, Паша адказаў так: «раней я браз толькі наяўныя, апошнім часам карыстаюся карткай. Але лепей мець і грошы і картку, бо, напрыклад, у Лісабоне не купіш квіток у метро па картцы, бо прыйдзецца здымаць з банкомата, а там камісія. Не вельмі прыемна».

Як расплачвацца з кіроўцамі?

Адразу кажаш, што грошай няма, падвязіце. Садзішся ў машыну і … расплачваешся гутаркай.

Крыху пра Луўр

У Луўры квіток дзейнічае ўвесь дзень, таму можна смела прасіць у таго, хто выходзіць, бо ў чарзе стаяць не заўсёды ёсць час, ды і можна зэканоміць.

Удзельнікі мерапрыемства падзяквалі падарожніку за цікавыя і вясёлыя гісторыі, за парады, якія ён даў. Гутарку пар небяспечныя вандроўкі працягнула Таццяна Грыбоўская, якая распавяла пра свой досвед у галіне падарожжаў.

Сапраўдныя джунглі, ананасы і Тайланд

Нядаўна дзяўчына вярнулася з Тайланду, але да гэтай вандроўкі ўжо была ў Албанiі, Icпанiі, Сiнгапуры, Гонконге, Украiне, Польшчы і іншых краінах.

Па дарозе ў Тайланд можна заехаць у Пекін, – пачала развому Таня. – Я набыла такі квіток, што на Пекін у мяне было 10 гадзін. Але ў першы ж дзень мяне абакралі. Таму трэба памятаць пра тое, што не варта распіваць чаі з кітайцамі. Я пазнаёмілася з кітаянкай, прыемная дзяўчына, мы выпілі крыху гарбаты, узялі потым віно…Прачнулася я ў метро і без грошай. Што было ў Пекіне не вельмі памятаю. На картцы было 300 €, а засталося 25 злот. У Тайланд я прыехала без грошай”.

На форуме дзяўчына пазнаёмілася з хлопчыкам, які пазычыў грошай, плюс знаёмыя выслалі грошай, таму на ежу хапала. “Мне хацелася ездзіць стопам, а новы сябра хацеў жыць на Пхухеце, дзе вельмі танна здымаць жыллё, таму далей мы вандравалі паасобку”, – кажа Таня.

Была ў Тані дарожная карта ад “National Geographic”, якая вельмі добра дапамагала ў чэргах. Больш за ўсё Таня хацела трапіць у сапраўдныя джунглі, але для “белых” людзей на квіток вельмі вялікі кошт. У нацыянальны парк квіток каштаваў 40 $.

Таня распавяла пра тое, як з сябрам яны рызыкнулі і паспрабавалі трапіць у джунглі, зразумела, што там вельмі небяспечна, але смелых герояў затрымала паліцыя.

За тое я ўбачыла сапраўдных сланоў і пакаштавала мясцовыя ананасы, якія па смаку зусім адрозніваюцца ад тых, што прадаюць у Беларусі. Яны значна смачныя, сочныя, неверагодныя”, – скончыла спікер.

Напрыканцы фестывалю спецыяльны госць Барыс Капітанаў зарядзіў пазітыўнай энэргіей публіку. Выканаўца граў электроніку і акустыку, здзіўляў сваімі рамантычнымі бардаўскімі песнямі, якія цудоўна спалучаюцца з дынамічным бітбоксам.

Нагадаем, што музыка з’яўляецца адным з наймацнейшых бітбоксераў СНД і абсалютным чэмпіёнам Мінска, уваходзіць у чацверку лепшых па Санкт-Пецярбургу. Барыс заснаваў свой уласны кірунак у музыцы – даў жыццё стылю #brdbeats. Музыка па крупінках сабраў свае песні, аб’яднаўшы ў сабе кіпячую рухам сучаснасць і тыя вечныя каштоўнасці, якія ідуць скрозь час і скрозь сэрцы ўсіх людзей.

Душэўны фестываль мабільнасці “Самаход-2016” скончыўся, але абавязкова будзе працяг, і мы зусім хутка ўбачымся на “Самаходзе” у Мінску. Падарожнічайце і не сумуйце!

Аўтар: Настасся Жухарава