Skip to main content
Створаная грамадская кааліцыя, якая будзе змагацца за бязвізавы рух паміж Беларуссю і Шэнгенам
снеж 01

Створаная грамадская кааліцыя, якая будзе змагацца за бязвізавы рух паміж Беларуссю і Шэнгенам

Шэраг вядомых беларускіх арганізацый і даследчых інстытутаў аб’ядналі   свае намаганні ў межах кампаніі “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!”. Пры   падтрымцы партнёраў з краін Еўрапейскага Саюзу, беларусы збіраюцца   адстойваць ідэю бязвізавага руху паміж Беларуссю і іншымі еўрапейскімі   краінамі.

“Увогуле, дыялог з еўрапейскімі калегамі па аблягчэнні міжчалавечых   кантактаў і разбурэнні штучных бар’ераў мусілі б пачаць улады Беларусі,   аднак паколькі яны яўна не спяшаюцца, за гэта даводзіцца брацца   грамадзянскай супольнасці. Будзем прыкладаць усе намаганні, каб   падтрымаць гэтую амбіцыйную грамадскую ініцыятыву беларусаў”, – кажа   Томас Тамілінас, прадстаўнік недзяржаўнай арганізацыі „Belarus Watch“,   літоўскага партнёра кааліцыі.

Створаная кааліцыя мае адкрыты характар. Да яе могуць далучацца іншыя   прадстаўнікі грамадскага сектару – як арганізацыі, так і асобныя   зацікаўленыя асобы. Асноўнай задачай кааліцыі будзе ажыццяўленне   грамадскай кампаніі “Без візы!” па прасоўванні аргументаў за скасаванне   візавага рэжыму – інструмента, які кепска зарэкамендаваў сябе ў  барацьбе  з нелегальнай міграцыяй і арганізаванай злачыннасцю, а вось  роднасныя,  эканамічныя, культурныя, суполкавыя і іншыя кантакты  абмяжоўвае вельмі  паспяхова.

“Як перажытак часоў Халоднай вайны, візавы рэжым з’яўляецца асноўнай   перашкодай для праеўрапейскіх настрояў беларусаў. Сітуацыю пагаршае   бюракратычная працэдура падачы дакументаў на візу, а таксама непрыязнае   стаўленне да людзей у консульствах”, – упэўнены палітычны аналітык   Беларускага інстытуту стратэгічных даследаванняў Дзяніс Мельянцоў.   Беларусь з’яўляецца ўдзельнікам праграмы ЕC “Усходняе партнёрства”. Ва   ўстаноўчых дакументах праграмы як адна з патэнцыйных мэтаў   супрацоўніцтва пазначанае дасягненне поўнага бязвізавага рэжыму.

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся:

Томас Тамілінас +37068627469

Дар’я Слабчанка +375291130908

Дзяніс Мельянцоў +375296268113

Беларускія партнёры кааліцыі

Aсамблея НДА

Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS)

Кансорцыум ЕўраБеларусь

 Цэнтр прававой трансфармацыі

 Рух “За Свабоду”

Наш Дом

Удзельнікі з Еўрапейскага Саюзу:

Belarus Watch (Літва)

 Беларускі Дом правоў чалавека ў выгнанні ў Вільні (Літва)

 “Офіс за дэмакратычныю Беларусь” (Бельгія)

 Фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча)

Трэці шлях (Эстонія)

Вольная Беларусь (Польшча)

Нягледзячы на палітычныя супярэчнасці паміж Мінскам і Бруселем, а   таксама візавыя санкцыі, уведзеныя Еўрасаюзам супраць шэрагу беларускіх   урадоўцаў ды візавыя санкцыі ў адказ з беларускага боку, ЕС не  адмовіўся  ад планаў у найбліжэйшы час распачаць перамовы аб спрашчэнні  візавага  рэжыму. Паводле апытанняў, магчымасць вольна вандраваць –  асноўнае  чаканне беларусаў у адносінах краіны з ЕC.

Новыя сябры кааліцыі

Нямецка-беларускае таварыства (Германія)

Belarus Watch