Skip to main content
Выйграй візу і падарожжа ў Еўрасаюз!
снеж 09

Выйграй візу і падарожжа ў Еўрасаюз!

Выйграй візу і паездку ў Еўрасаюз!
Партал Tut.by сумесна з грамадскай кампаніяй “Без візы!” абвяшчаюць конкурс сачыненняў на тэму “Віза і свабода: мая гісторыя”.

Надакучыла жыць за “візавай заслонай”?
Змарылі чэргі ў амбасады, анкеты, запрашэнні, даведкі, страхоўкі, пустыя бюракратычныя фармальнасці?
Хочацца мець магчымасць проста з’ездзіць у краіну Еўрасаюзу адпачыць, адукавацца, пабачыцца з сябрамі або сваякамі?
Ведайце – вы не самотныя!

Міжнародная грамадская кампанія “Без візы!” запрашае Вас зрабіць свой  унёсак у стварэнне Еўропы будучыні – Еўропы без візавых перашкод.

Мы – звычайныя грамадзяне Беларусі і суседніх еўрапейскіх дзяржаў, якім  надакучыла быць закладнікамі забабонаў мінулага. Мы хочам, каб  кіраўніцтва нашых краін дамаўляліся пра тое, чаго хочуць многія  грамадзяне: аб спрашчэнні і адмене візавага рэжыму.

Давайце напішам ім ліст аб тым, чаму мы хочам пазбавіцца ад візавых перажыткаў.
Памятайце: сачыненні могуць змяшчаць не толькі скаргі на цяжкае жыццё  “за візавым плотам”, але і пазітыўныя прапановы, прадстаўлення і мары аб  будучай жыцця ў Еўропе без віз.

Магчымыя тэмы твораў:
1. “Бязвізавая Беларусь у бязвізавай Еўропе” – як зменіцца наша жыццё, калі ў суседнія краіны можна будзе ехаць без візы. Чаму беларусам важна мець магчымасць падтрымліваць гістарычныя, культурныя, роднасныя і іншыя сувязі з Польшчай, Літвой, Латвіяй.
2. “Калі б не віза” … – як магло б змяніцца Ваша жыццё, калі б не было  візавага рэжыму. Як візавы рэжым перашкодзіў нечаму пазітыўнаму або  важнаму ў Вашым жыцці.
3. “Паход па візу” – чым здзівіў Вас першы ў жыцці кантакт з прадстаўніцтвам краіны Еўразвязу ў Беларусі.
4. “Людзьмі звацца” – як беларусам дамагчыся магчымасці стаць часткай  бязвізавай Еўропы, што нам замінае і як да гэтага імкнуцца.

Гэта – толькі прыклад, магчымыя і іншыя тэмы!
Дасылайце свае творы ў форме лістоў, эсэ, артыкулы, утопіі і да т.п. на  беларускай ці рускай мовах на адрас да 15 траўня!

Просім ўказаць ваша імя, прозвішча (або псеўданім) і кантакт. Лепшыя творы будуць апублікаваны на Tut.by!
Пераможца конкурсу атрымае прыз – паездку ў адну з суседніх краін ЕС на дваіх!
З беларускага боку ў кааліцыю “Без візы!”  ўваходзяць Рух “За свабоду” Асамблея НДА, BISS, кансорцыум “ЕўраБеларусь”,  Цэнтр прававой трансфармацыі, “Наш Дом”, з еўрапейскага – Belarus Watch  (Літва), Беларускі Дом правоў чалавека (Літва), “Офіс за дэмакратычную  Беларусь” (Бельгія), фундацыя Стэфана Баторыя (Польшча), “Трэці Шлях”  (Эстонія), “Вольна Беларусь” (Польшча).

tut.by