У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

Тры замежных фэсты з бясплатнымі візамі для беларусаў

2013, Ліпень 04

1. Басовішча

Паводле нашай інфармацыі, Міністэрства замежных справаў Польшчы пагадзілася дапамагчы з візамі для наведвальнікаў гэтага традыцыйных беларускамоўнага рок-фэсту ў беларуска-польскім памежжы. Цяпер арганізатары думаюць над механізмам, які б даў магчымасць атрымаць візы сапраўды тым, хто хоча трапіць на фэст.

Болей пра фэст

2. Галапагай

Распачаўшыся як альтэрнатыва яшчэ аднаму добраму літоўскаму фестывалю «Блюзавыя ночы», фэст Галапагай з часам ператварыўся ў «буйнейшы міжнародны музычны фэст Літвы». Галоўнае, што мусіць парадаваць беларусаў на фэсце — выступ дагэтуль недаступнага на радзіме «Ляпіса Трубяцкога» і бясплатныя шэнгенскія візы, якія выдаюцца ўсім наведвальнікам з квіткамі. Апошнія, праўда, не танныя.

Болей пра фэст

3. Беластоцкая опера

Калі вы не старэйшыя за 25 гадоў, самы час схадзіць у польскую оперу. І заадно атрымаць бясплатны шэнген. Яшчэ нядаўна палякі ставілі бясплатную візу ўсім, хто адпраўляўся на наведванне оперы ў Беластоку. Цяпер на яе могуць прэтэндаваць толькі тыя, хто набывае адмысловы пакет турпаслуг з аўтобусным турам па Беласточчыне, — і атрымлівае так званую культурніцкую візу. У выніку вандроўка расцягваецца на некалькі дзён — чым не фэст? Бясплатнай віза засталася толькі для грамадзян, якім не споўнілася 25.

Болей пра сітуацыю