У амбасадзе Літвы прайшла сустрэча прадстаўнікоў кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» з паслом краіны Эвалдасам Ігнатавічусам.
Сустрэча з паслом Літвы адбылася ў Мінску. Амбасадар распавёў валанторам кампаніі аб пазіцыі Літвы па візавай праблеме ў дачыненні да беларусаў і выказаў надзею, што з часам адбудзецца спрашчэнне візавага рэжыму. Аднак гэта няпростае пытанне, у тым ліку і з тэхнічнага боку.
Амбасада Літвы вельмі напружана працуе па выдачы візаў. На працягу трох гадоў кожны год шэнгенскіх візаў выдаецца на 40% больш, чым у мінулым. Прычым каля 30% віз выдаюцца бясплатна. І гэты год, верагодна, не стане выключэннем.