Візы кожны ўспрымае па-рознаму. Менавіта таму на пошту [email protected] дасылаюць зусім не падобныя адна на другую візавыя гісторыі ў розных формах і жанрах. Так, напрыклад, гэтым разам мы атрымалі цікавы верш “Музей амбасады”.
МУЗЕЙ АМБАСАДЫ.
У душы я заўжды быў прыгоднік.
Любіў вандраваць у наваколлі.
Але, як дайшоў да мяжы я,
Стаяць там слупы, нібы коллі.
Мой бацька таксама вандроўнік —
Вандруе праз тэлевізар.
То лекар ён, то ён прыгоднік…
Яму не патрэбныя візы!
Ні з кім ён не сустракаўся,
А ведае ўсё пра людзей ён.
Пра ўсё з перадачаў дазнаўся.
Увязнуў у ТБ безнадзейна…
Паўсюль акупацыя банкаў.
Паўсюль ненажэрная хеўра.
Паўсюль, паўсюль ашуканства…
Шынген табе? — Шэсцьдзясят еўра!
Яшчэ — заплаці ты за ежу,
Яшчэ — заплаці ты за хату,
“АМАП”-у — за пільныя “вежы”
Таскама плаці ты падатак.
І людзі сваім недаверам
Будуюць грувасткія сцены.
Свае зачыняюць дзверы
І ў страху чакаюць на змены…
Заганнае кола… — Прачніся!
Далоў здранцвенне падману!
Ідзеш — мінаку ўсміхніся.
З цябе пачынаецца ранак!
Сумленным будзь — суд ліквідуюць.
Міліцыя дасць сабе рады.
Будзь добрым — і візы скасуюць!
І зробяць музей з амбасады!
Аўтар: Н.У. Дрыложык
Іншыя візавыя гісторыі, казкі і вершы ад чытачоў Novisa.by:
Візавыя гісторыі:
1) Як мяне зяць у Еўропу адпраўляў
2) Як я дакументы на чэшскую візу збіраў
3) Візы. Межы. Жудаснае пачуцце знаходжання ў пастцы
Візавыя казкі:
1) Вожык Сцёпа ідзе ў госці да бабулі
2) Казкі пра візу
А ў вас ёсць, што сказаць пра візы? Тады дасылайце лісты на [email protected].
Аўтараў лепшых гісторый чакаюць падарункі.