Skip to main content
Пасол Польшчы Лешак Шарэпка прыняў валанцёраў кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”
лют 17

Пасол Польшчы Лешак Шарэпка прыняў валанцёраў кампаніі “БЕЗ ВІЗЫ!”

13 лютага пасол Польшчы Лешак Шарэпка прыняў валанцёраў грамадскай кампаніі  “У Беларусь і Еўропу – без візы “.
Падчас сустрэчы валанцёры расказалі пра сваю ініцыятыву, прадставілі папярэднія вынікі і асноўныя заданні і планы на будучыню.

Спадар Лешак Шарэпка акрэсліў пазіцыю Польшчы адносна спрашчэння візавага рэжыму з Беларуссю, у тым ліку, магчымасці поўнай адмены віз. Польшча не баіцца ўвядзення бязвізавага рэжыму ў кантактах з усходнімі партнёрамі, таму што мае пазітыўны вопыт у гэтай галіне. Як член Шэнгенскай зоны мы павінны прытрымлівацца агульных пастаноў, аднак там, дзе гэта магчыма, мы стараемся спрашчаць парадак перасячэння мяжы. Пасол падкрэсліў, што нацыянальныя візы выдаюцца бясплатна, пастаянна павялічваецца тэрмін дзеяння віз, якія выдаюцца.

Пасол падкрэсліў таксама гатоўнасць Польшчы ўвесці ў дзеянне Пагадненне аб малым прыгранічным руху, якое, на жаль, блакіруюць беларускія ўлады.

Консул Марыуш Піндэль, які прымаў удзел у сустрэчы, расказаў пра правілы выдання шэнгенскіх віз, падкрэсліўшы, што на працягу апошніх гадоў лічба віз, якія былі выдадзены грамадзянам РБ, вырасла ў тры разы. У 2012 годзе толькі Консульскі аддзел у Мінску выдаў каля 125 тыс. віз, а ўсе консульскія аддзелы на тэрыторыі РБ выдалі беларускім грамадзянам каля 350 тыс. віз.

Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску