Skip to main content
Візавая гісторыя: «Навошта гэтыя штучныя пашкоджанні ў выглядзе віз»
Ліст 16

Візавая гісторыя: «Навошта гэтыя штучныя пашкоджанні ў выглядзе віз»

Так здарылася, што мае блізкія сваякі жывуць за мяжою ў Еўрасаюзе. Таму вельмі часта прыходзіцца карыстацца афармляць візы. Працэс афармлення забірае шмат часу і сіл. Як фізічных, так і маральных. Хочацца сказаць «дзякуй» супрацоўнікам пасольства за іх тактоўнасць, цярплівасць, прафесійнасць. Але

Гэтае «але» і з’яўляецца тым самым галоўным, што псуе ўсе добрыя ўражанні ад наведвання сваякоў. Па-першае, сутыкаешся з тым, што трэба запісацца на пэўны час. Але графік маей працы такі, што я не ведаю, ці змагу я прыйсці ў гэты прызначаны час. Узнікаюць праблемы.

Па-другое. Мае сваякі таксама трацяць час, каб выслаць запрашэнне, а яшчэ яны павінны ўносіць пэўную суму грошай, каб адкрыць візу. Шчыра кажучы, я адчуваю сябе ў свае пяцьдзясят гадоў другасортным чалавекам: чаму, калі я працую, за мяне павінны ўнесці грошы?

Па-трэцяе. Цяжка будаваць свае далейшыя планы: знаходзішся паміж небам і зямлею  «а раптам візы не будзе?». Хаця ж я нічога не парушала, заўседы шаную закон.

Нарэшце, мне здаецца, што людзі павінны быць адкрыты адзін аднаму. Навошта гэтыя штучныя пашкоджанні ў выглядзе віз. Няхай моладзь, ды і дарослыя змогуць свабодна наведаць краіны, падзяліцца сваім і ўзяць нешта новае ў сваю родную Беларусь

Аўтар: Ніна Станіславаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры