Skip to main content
«Вiзы абрыдлi!», ці як падарожнічае па свеце бязвізавая фотаакцыя
Каст 29

«Вiзы абрыдлi!», ці як падарожнічае па свеце бязвізавая фотаакцыя

Падтрымаць кампанію «У Беларусь і Еўропу  БЕЗ ВІЗЫ!» можна па-рознаму, але ж самы папулярны спосаб  прыняць удзел у фотаакціі.

Менавіта праз фотаакцыю нас вырашыў падтрымаць Павел і даслаў нам спасылку на свой Livejournal са здымкамі

Вось як пракаментаваў свой парыў падтрымкі сам Павел:

«У верасні мы адправіліся ў Італію. А па дарозе наведалі некалькі суседніх краін, гарадоў і вёсак. У выніку ва ўяўную капілку было пакладзена 5 новых краін: Італія, Ватыкан, Швейцарыя, Манака, Францыя. Падчас вандроўкі мне вельмі захацелася падтрымаць цудоўны праект Novisa.by. Такім чынам, з марамі пра нашую светлую бязвізавую будучыню  пяць наступных фотачак»

1. Каля Калізея ў Рыме (Італія).

2. На плошчы св. Пятра (Ватыкан).

3. На гары Монтэ Тамара (1962 м) каля Лугана (Швейцарыя)

4. Ля вакзала Монтэ-Карла (Манака)

5. Перад Палацам Фестываляў, дзе праходзіць Канскі кінафестываль (Францыя)


Дзякуй за здымкі, Павел!

Калі вы таксама жадаеце прыняць удзел у бязвізавая фотаакцыі, спампаваць таблічку для раздрукавання і даведацца больш пра фотаакцыю можна на старонцы «Далучыся да фотаакцыі».
За самыя цікавыя здымкі ўсім абавязкова будзе падарунак ад «У Беларусь і Еўропу  БЕЗ ВІЗЫ!»!