Беларускія турысты ў 2014 годзе часцей за ўсё адпачывалі ў Расіі, Балгарыі і Грэцыі, аб гэтым паведамляе БелТА са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт.
У топ-10 пераваг беларусаў таксама ўвайшлі Егіпет, Іспанія, Італія, Літва, Польшча, Турцыя, Чэхія. У гэтых краінах адпачывалі 82,7 % беларусаў, якія выязджалі за мяжу ў складзе турыстычных груп.
У цэлым у 2014 годзе колькасць турыстаў, якія выязджалі з Беларусі за мяжу, павялічылася на 4,5 % да 740,5 тыс. чалавек. З іх краіны СНД наведалі 79,9 тыс. чалавек, што складае 37,4 % да ўзроўню 2013 года, краіны па-за СНД — 660,6 тыс. чалавек (на 33,4 % больш, чым у 2013 годзе).
Колькасць турыстаў, якія наведалі Беларусь у складзе арганізаваных груп, у 2014 годзе вырасла ў параўнанні з 2013-м на 0,5 % да 137,4 тыс. чалавек. Пры гэтым з краін СНД прыбылі 115,6 тыс. чалавек (вырасла на 1,3 %). Лідзіруючыя пазіцыі сярод краін СНД па арганізаваных турыстах захаваліся за Расіяй —113,2 тыс. чалавек (вырасла на 1,7 %) і Украінай — 1,8 тыс. чалавек (знізілася на 10,3 %). Сярод краін па-за СНД лідарамі па колькасці турыстаў, якія наведалі Беларусь, сталі Германія, Італія, Латвія, Літва, Польшча, Вялікабрытанія, Турцыя. З гэтых краін у 2014 годзе прыбыло 48,3 % турыстаў ад агульнай колькасці гасцей з краін па-за СНД (у 2013 годзе — 56,4 %).
Колькасць турыстаў, якія арганізавана выязджалі з Беларусі, па-ранейшаму пераважае над колькасцю тых, хто наведаў нашу краіну. У 2014 годзе на кожнага замежнага турыста, які прыбыў, прыпадала пяцёра беларускіх грамадзян, якія выязджалі за мяжу (у 2005 годзе — шасцёра). У 2014 годзе, як і ў 2013-м, сярэдняя працягласць знаходжання замежных турыстаў у Беларусі склала 4 дні.
Турыстычную дзейнасць у Беларусі па стане на канец 2014 года ажыццяўлялі 1 254 арганізацыі, паслугамі якіх скарысталіся больш за 934 тыс. турыстаў і 647,5 тыс. экскурсантаў.
Статыстыку па выдадзеных візах за мінулы год можна паглядзець тут і тут.
Па матэрыялах: БелТА