Skip to main content
З 1 чэрвеня ў Турцыю можна ездзіць без візы
чэрв 04

З 1 чэрвеня ў Турцыю можна ездзіць без візы

Візавы рэжым паміж Беларуссю і Турцыяй скасоўваецца. Як паведамілі ў міністэрстве замежных спраў Беларусі, 2 мая беларускі бок атрымаў ад турэцкіх калег апавяшчэнне аб завяршэнні ўнутрыдзяржаўных працэдур для ўвядзення бязвізавага рэжыму паміж дзвюма краінамі. Пагадненне аб бязвізавым рэжыме пачынае дзейнічаць з 1 чэрвеня 2014 года.

 

Беларусы змогуць аднаразова ўязджаць у Турцыю без візаў на тэрмін да 30 дзён альбо знаходзіцца ў Турцыі без візы да 90 дзён на працягу года пры шматразовым ўездзе ў гэтую краіну. Дзеля знаходжання ў краіне болей за 30 дзён давядзецца ўсё роўна атрымліваць візу.

Акрамя гэтага, для ўезду ў Турцыю без візы ўсё роўна давядзецца выканаць шэраг правілаў:

Паводле заканадаўства аб іншаземцах у Турцыі любы іншаземец пры ўездзе павінен мець:

  • На кожны дзень знаходжання ў краіне 50 даляраў наяўнымі або ў выглядзе выпіскі з карт-рахунку на дзень перад выездам – на англійскай мове. Нават калі вы едзеце на “ўсё ўключана” і не плануеце сур’ёзных выдаткаў;
  • Страхавы поліс на ўвесь тэрмін знаходжання;
  • Пашпарт з тэрмінам дзеяння больш за чатыры месяцы з моманту ўезду;
  • Месца пражывання ў Турцыі, пацверджанае ваўчарам, бранёй гасцініцы і г.д.

Пагадненне аб адмене візаў было падпісанае 15 месяцаў таму ў Мінску. Дзейнічаць яно пачало толькі цяпер.