У 21-м стагоддзі адбываецца ўсё больш міжнародных кантактаў. Адбываюцца яны на розных узроўнях — гэта і вядомыя міжнародныя праграмы ў галіне адукацыі і навукі, і працоўныя кантракты з замежнымі кампаніямі і арганізацыямі, праз якія маладыя і перспектыўныя спецыялісты могуць набыць каштоўны вопыт, як працоўны, так і жыццёвы. Гэта і розныя праграмы для моладзі — напрыклад, валанцёрскія. А таксама шматлікія асабістыя кантакты — шмат хто з нашых суайчыннікаў у наш час мае сяброў ці нават родных за мяжой, і эмацыянальныя сувязі з імі вельмі моцныя.
Як вядома, моладзь — найбольш актыўная часка грамадства. Маладыя людзі, асабліва ў Еўрапейскіх краінах, вандруюць больш за ўсіх астатніх.
Беларусь — таксама Еўрапейская краіна. І нашыя хлопцы і дзяўчаты, як і іх аднагодкі з усёй астатняй Еўропы, хочуць вандраваць па свеце, удзельнічаць у шматлікіх міжнародных праграмах, знаёміцца з культурай іншых краін, заводзіць новых сяброў і атрымліваць каштоўны жыццёвы вопыт ад узаемадзеяння з замежнай культурай. Але ў маладых беларусаў, якія жадаюць вандраваць і знаёміцца са светам, ёсць адно, на жаль, вельмі горкае адрозненне ад іх аднагодкаў з большасці Еўрапейскіх краін — для міжнародных вандровак ім патрэбна віза ў большасць краін свету: (А атрымаць яе, на жаль, с кожным годам усё больш складана…
Хочаш наведаць сяброў за мяжой? Рыхтуй мора паперак — дзе вучышся ці працуеш? Колькі зарабляеш? Калі не працуеш-то чаму? Патрабаванні да запрашэнняў ад замежных сяброў ці родных таксама ўсё больш ускладняюцца — ад запрашаючага патрабуць даведку аб заробку, аб жыллёвых умовах, і г.д. Італьянская амбасада нават патрабуе адкрыць банкаўскі рахунак на імя таго, каго запрашаеш — не кожны можа выканаць усе гэтыя ўмовы, асабліва калі замежны сябар, напрыклад, студэнт ці проста чалавек, які не мае шмат грошай. Патрабаванні да фота на візы даксама робяцца ўсё больш жорсткімі з кожным годам. А запіс у амбасаду праз інтэрнэт? Хто мяркуе, што гэта лёгка — памыляецца… Некаторыя амбасады, напрыклад, Брытанская, прымаюць аплату за візу толькі праз банкаўскую карту. Для тых, хто яе не мае — дадатковы галаўны боль, ды яшчэ і ў сістэме онлайн-аплаты нярэдка ўзнікаюць тэхнічныя праблемы.
Каб атрымаць даўгатэрміновую візу, напрыклад, для вучобы, працы ці ўдзеле ў якой-небудзь доўгатэрміновай міжнароднай праграме — трэба навогул прайсці праз 7 колаў пекла — папер яшчэ больш, кошт яшчэ вышэй, ды яшчэ і робяць такую візу каля дзвух месяцаў.
Тыя, якія сапраўды хочуць вандраваць, паглядзець свет, паўдзельнічаць ў цікавых міжнародных праграмах, з мужнасцю вытрымліваюць усе гэтыя нялёгкія іспыты. Але… Добра, калі ўсё шчасліва скончыцца, і ў пашпарце з’явіцца даўгачаканая віза. На жаль, незаўсёды так бывае…🙁
Вельмі часта адмовы ў візе цяжка абрунтаваць з пункту гледжання логікі, і нямала выпадкаў, калі чапляюцца да дробязяў — не хапае нейкай паперкі, у вандроўніка ці ў запрашаючага надта мала грошай -хоць, з пункту гледжання логікі, недахоп грошай створыць праблемы хутчэй для самога вандроўніка, а не для краіны, куды ён едзе — ў чым жа тут пагроза той краіне? Калі для атрымання візы амабсада патарабуе персанальнае суразмоў’е, як, напрыклад, у амбасадзе ЗША, нярэдка у візе адмаўляюць па жорсткім і несправядлівым прыцыпу «а мне твая морда не падабаецца».
Для супрацоўніка амбасады адмовіць чалавеку ў візе — проста частка працы. А для таго, хто спадзяваўся гэтую візу атрымаць? Чалавек змарнаваў грошы, час, нервы, сарваліся планы на вакацыі — гэта яшчэ, як кажуць, «кветачкі». А калі з запланванай вандроўкай былі звязаны больш сур’ёзныя планы? Калі ўдзел у нейкай міжнароднай праграме был нечай марай усяго жыцця? Калі чалавек даслаў сотні лістоў каб узяць удзел у нейкім цікавым праекце, нарэшце атрымаў станоўчы адказ, а амбасада зруйнавала ўсе планы за адну хвіліну? А калі за мяжой некага чакае каханы ці каханая?
Нярэдка пасля адмовы ў візе ў чалавека з’яўляецца ўстойлівы, амаль панічны страх перад наведваннем амбасад — дрыжаць рукі і ногі, нават здаецца, што сэрца зараз спыніцца. Некаторыя людзі нават мусяць звяртацца па дапомогу да псіхолага. Спецыялісты б’юць трывогу-такіх выпадкаў усё больш. Былі нават і выпадкі самагубства пасля адмовы ў візе
Некаторыя кажуць — амбасады адмаўляюць у візах таму, што яны абараняюць свае краіны. Маўляў, панаедзе ўсялякай шушары, будуць толькі ствараць праблемы, разводзіць п’янства і.г.д. Але давайце паразважаем-хто ж на самой справе намагаецца вандраваць, браць удзел урозных міжнародных праграмах і праектах, атрымліваць якасную Еўрапейскую адукацыю? Самая лепшая, самая прагрэсіўная частка нашай моладзі! Яны хочуць пабачыць свет, адрымаць карысны вопыт, пазнаёміцца з новымі людзмі, атрымаць добрую адукацыю, каб потым ужыць усё гэта на Радзіме і зрабіць яе лепшай. А калі нават нехта з гэтых людзей і застанецца за мяжой-дык ці шмат страціць тая краіна, калі ў ёй застанецца разумны, адукаваны і прагрэсіўны чалавек? Хутчэй наадварот. А што наконт так званай шушары — дык калі паназіраць, то не надта і намагаецца яна вандраваць, наведваць замежныя краіны ці браць удзел у нейкіх міжнародных праграмах. Звычайна інтарэсы такіх людзей абмяжоўваюцца бутэлькай піва ды пакетам семак на лаўцы каля пад’езда. А ўсе іх вандроўкі абмяжоўваюцца бліжэйшай крамай, дзя яны гэтае піва з семкамі набываюць.
Дык каму руйнуюць жыццёвыя планы і нават лёсы адмовамі ў візах? Часцей за ўсё, лепшай частцы нашай моладзі, людзям прагрэсіўным, адукаваным і таленавітым. Як жа горка разумець гэта!
Было б нядрэнна, калі б кожны супрацоўнік амбасады, які прымае рашэнне аб выдачы ці адмове ў візе, хаця б раз зазірнуў у вочы чалавеку, які гадамі марыў узяць удзел у цікавай міжнароднай праграме, якай была марай яго жыцця, збіраў на гэта грошы, рабіў усё, каб дасягнуць сваёй мары. Ці разумнаму, таленавітаму хлопцу, які нарэшце змог атрымаць даўгачаны грант на вучобу за мяжой. Ці дзяўчыне, якую недзе далёка чакае каханы, якога яна можа больш не пабачыць. І ўсе гэтыя мары і планы абарваліся ў апошні моманат… Зазірнуў у гэтыя вочы, поўныя слёз, болю і адчаю… Вочы таленавітай і прагрэсіўнай моладзі з пакалечанымі з-забюракратыі лёсамі… Ці не будуць гэтыя вочы потым сніцца па начах да канца дзён? А калі чалавек не вытрымае такі ўдар і, крый Божа, звядзе рахункі з жыццём? Як пасля жыць таму супрацоўніку амбасады з такім цяжкім грахом на душы?
Хацелася б звярнуцца да ўсіх супрацоўнікаў амбасад — перад тым, як вашая рука паставіць у нечый пашпарт той самы штамп аб адмове ў візе — на хвілінку спыніцеся і задумайцеся — за кожным такім штампікам — нечый зламаны лёс, нечый боль, нечыя слёзы. І часцей за ўсё гэта слёзы лепшых людзей, годных і разумных. Спыніце вашую руку з гэтым нядобрым штампам. Не калечце лёсы лепшым! Не бярыце грэх на душу!
Аўтар: Вольга Кірыковіч
Народны журналіст