Skip to main content
ДАЛУЧЫСЯ ДА ФОТААКЦЫІ
чэрв 15

ДАЛУЧЫСЯ ДА ФОТААКЦЫІ

Ідэя фотаакцыя ад кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» — сабраць як мага больш фотаздымкаў людзей, здольных выказаць сваю пазіцыю датычна існуючага візавага рэжыму паміж ЕС і Беларуссю і з дапамогай іх пазнаёміць свет з праблемай візавых бар’ераў праз выставачныя залы, цэнтры сучаснага мастацтва, Інтэрнэт і іншыя пляцоўкі. Акцыя «Без візы» мае мэтай прыцягнуць увагу еўрапейскай грамадскасці да візавай праблемы ды паказаць беларусам іх права на публічную дэманстрацыю ўласных меркаванняў.

Далучыцца да фотаакцыі можа кожны. Зрабіць гэта даволі проста, дастаткова трох крокаў.

  1. Спампуй таблічку на сайце і раздрукуй яе.
  2. Каб атрымаліся добрыя здымкі, спампуй і азнаёмся з нашым міні-дапаможнікам па фатаграфіі.
  3. Выбірай прыгожае месца ў сваім горадзе, фатаграфуся сам і запрашай сяброў і знаёмых! А тое, што атрымалася, дасылай на нашу скрыню: info@novisa.by

Дзякуем за ўдзел!


СПАМПУЙ!

  1. Міні-дапаможнік па фатаграфіі
  2. Таблічкі: