У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!

Навіны

novisa2

Кампанія «Без візы!» разам з партнёрамі ў межах розных праектаў ды ініцыятыў пастаянна ладзіць мерапрыемствы, накіраваныя на скасаванне візавых перашкодаў паміж Беларуссю і краінамі Еўрасаюзу. Наблізім час цалкам бязвізавай Еўропы разам!

Сярод заўважных падзеі і ініцыятываў варта вылучыць:

  • Выхад вялікіх даследаванняў і аналітычных артыкулаў, прысвечаных візавай праблематыцы: Аналітыка;
  • Шэраг дакументальных відэа, падрыхтаваных у межах кампаніі з мэтай інфармавання аб перашкодах, што чыняць візы звычайным людзям: Наша відэа;
  • Мы ладзім нефармальныя мерапрыемствы, прысвечаныя візам. Часта яны набываюць фармат кватэрнікаў. Яны праходзілі ў Полацку, Брэсце, Мінску, Гродна і іншых гарадах Беларусі: Валанцёры кампаніі «У Беларусь і Еўропу — БЕЗ ВІЗЫ!» правялі бязвізавы кватэрнік у Брэсце;
  • Мы кантактуем з афіцыйнымі асобамі, у тым ліку краін ЕС: Грамадскай кааліцыя “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” звярнулася да міністра замежных справаў Літвы Аджубаліса з просьбай палегчыць візавы рэжым; а таксама звяртаемся да прадстаўнікоў беларускага ўраду: Беларускі ўрад заклікалі палегчыць або адмяніць візавы рэжым для замежных грамадзян;
  • Арганізуем дзейнасць валантораў кампаніі: Міжнародная грамадзянская кампанія “У Беларусь і Еўропу – БЕЗ ВІЗЫ!” запрашае прыняць удзел у трэнінгах для валанцёраў;
  • У межах кампаніі сумесна з парталам TUT.BY быў праведзены конкурс эсэ, у якіх удзельнікам было прапанавана падзяліцца сваімі гісторыямі, звязанымі з праблемамі атрымання віз і перасячэння мяжы, а таксама ідэямі, што маглі б спрасціць жыццё людзей, падзеленых візавымі перашкодамі: Хто атрымае Шэнгенскую візу? Вынікі конкурса эсэ;
  • Нярэдка да кампаніі далучаюцца вядомыя творцы: музыкі, журналісты, мастакі. У межах кампаніі адбыліся шэраг канцэртаў у Мінску і Вільнюсе, прайшоў цэлы міжнародны фестываль: Беларускія і літоўскія музыкі выступілі супраць візавых абмежаванняў.

Болей інфармацыі пра тое, што робіць кампанія «У Беларусь і Еўропу Без візы!»